Зміцер Вайцюшкевіч: «Такіх крыкаў “Млын” яшчэ не чуў!»

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з шэрагам сольных канцэртаў па Віцебскай вобласці 16 чэрвеня.

16062010_06_d0bed180d188d0b0_d0bcd0bbd18bd0bd

Гэтым разам канцэрты прайшлі ў Оршы, Багушэўску і м.Сянно Багушэўскага раёну.

16062010_05_d0bed180d188d0b0_d0bcd0bbd18bd0bd

Зміцер Вайцюшкевіч:

«Традыцыйна з’едзіў. У Сянне на канцэрт прыйшлі работнікі культуры, якіх спецыяльна для майго выступу вызвалілі ад працы раней. Мне давялося за гадзіну апавесці ўсё сваё жыццё, бо людзі прыйшлі на канцэрт абаслютна незнаёмага ім чалавека. Сагрэліся, адпачылі. І я гэтаму рады.

16062010_12_d0bed180d188d0b0_d0bcd0bbd18bd0bd

У музей “Млын”, што ў Оршы, прыйшлі і дзеці, і дарослыя. Такіх дзіцячых крыкаў “Млын яшчэ не чуў”. Спецыяльна для гэтага выступу я зрабіў паказ праграмы “Цацачная крама”. Такая праграма і для дарослых, і для дзяцей».

Выступы прайшлі ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: , ,