Змена беларускага правапісу: Прасцей? Складаней?.. Даражэй!

18.08.2010

Засталося менш за месяц да афіцыйнай змены беларускага правапісу. Яго новая рэдакцыя ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 года. Новаўвядзенні прыняты згодна з законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Змены ў правілах датычацца пашырэння перадачы акання ў запазычаных словах, напісання «ў» у словах іншамоўнага паходжання, ужывання вялікай і малой літар, напісання складаных і складанаскарочаных слоў, правілаў пераносу слоў. Рэфарматары запэўніваюць, што «мадэрнізацыя» асаблівых цяжкасцей пры вывучэнні не выкліча. Нават наадварот, аблегчыць жыццё і вучням, і студэнтам, і выкладчыкам. А што думаюць на гэты конт людзі, непасрэдна звязаныя з ужываннем беларускай мовы на пісьме?

чытаць цалкам