10 снежня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” бард Андрэй Мельнікаў выступіць у Светлагорску. У імпрэзе пад назвай “Зведаная зямля Літванія” прагучаць добра вядомыя старыя і пакуль малавядомыя, але не менш добрыя, новыя песні аўтара. Актыўных удзельнікаў чакаюць памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Месца – школа №10.
Час – 13.30.