Грамадскае аб'яднанне «Звяно» ліквідаванае

Праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Звяно» канчаткова ліквідаванае. Такое рашэнне прынята сёння, 17 студзеня, Вярхоўным судом.


zvyano.jpg

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктарка «Звяна» Таццяна Гацура-Яворская.

«Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што мы займаліся дыскрэдытуючай і экстрэмісцкай дзейнасцю і пакінуў скаргу без задавальнення. „Звяно“ ліквідаванае», — напісала Таццяна Гацура-Яворская.