• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.01.2023 | Грамадства Тэатр

«Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю

Імя Святланы Зелянкоўскай беларускія тэатраманы прыгадваюць з асаблівай цеплынёй. Яна была зоркай, сапраўднай прымай. Вобразы, створаныя ёю ў Купалаўскім тэатры, краналі, узрушалі, хвалявалі! Пасля пераезду ў Кіеў Святлана яшчэ некаторы час заставалася часткай трупы, але потым з тэатра сышла. Вяртанне на вялікую сцэну — гэтым разам ужо з вольнымі купалаўцамі — адбылося ў Варшаве, у спектаклі Мікалая Пінігіна «Рамантыка». А не так даўно стала вядома, што Святлана Зелянкоўская адкрыла ў польскай сталіцы сваю тэатр-студыю «Зялёнае святло», піша radiounet.fm.


542.jpeg

— Святлана, жыццё ў Варшаве — яно якое?

— Рознае. Спачатку ў мяне была эйфарыя, таму што са мной былі дзеці. Пасля яны з’ехалі, і я разгубілася. Быў адчай і нават дэпрэсія. Але я трымаюся. Дзякуючы сваёй сяброўцы Арыне, адкрыла ў Варшаве тэатральную студыю. Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць. З фінансамі пакуль не вельмі, працую ў краме адзення, але для душы і для сэрца занятак ужо ёсць. Спадзяюся, усё будзе развівацца. Так што жыццё стала трошкі весялейшым.

543.jpeg

Тэатральныя заняткі Святлана Зелянкоўская праводзіць у прасторы Uruswati. «Пакуль што ў групе толькі дзяўчынкі», — запрашае ў студыю Святлана Зелянкоўская. Заняткі праходзяць кожную нядзелю, і гэта дзве гадзіны працы над целам, голасам, памяццю, фантазіяй, пошукам унутранай свабоды і многім іншым.

544.jpeg

— Да мяне, напрыклад, прыходзіць спявачка, і ёй хочацца быць больш разняволенай. Хтосьці ўспрымае нашыя заняткі як псіхалагічны сеанс. Многім проста цікава са мной папрацаваць. А ў адной дзяўчыны з тэатрам была звязаная бабуля, і таму ёй усё гэта вельмі цікава.

Святлана кажа, што калі ўсё будзе добра, то напрыканцы вясны «Зялёнае святло» запросіць на свой першы тэатральны паказ. «Не думала, што ўсё так імкліва будзе развівацца», — радуецца падзеям артыстка.

— У мяне заўсёды была мара стварыць свой тэатр, каб у ім збіраліся прафесійныя акцёры і самі вырашалі, якія пастаноўкі ставіць, якіх рэжысёраў запрашаць. Гэта і ёсць «Зялёнае святло». Дарога ўсяму новаму, свабоднаму. Ну і прозвішча маё Зелянкоўская. Таму ў Тэатра-студыі такая назва.

Чытайце яшчэ: Святлана Зелянкоўская: «Ёсць шмат перажыванняў, якія надрываюць душу»

— І ўсё ж большую частку свайго творчага жыцця вы аддалі рэпертуарнаму тэатру. Напэўна, адной з самых запамінальных вашых роляў стала Барабара Радзівіл у спектаклі «Чорная панна Нясвіжа». Што вам дапамагло стварыць такі яскравы вобраз?

— Я перакапала ўсю літаратуру па гэтай тэме. Прачытала, якой была Барбара, як паводзілі сябе жанчыны яе ўзроўню і атачэння. Але гісторыя кахання была галоўнай. Таму я ўзгадвала, што я сама адчувала, калі кахала. А потым пачыналіся рэпетыцыі, і было вельмі важна знайсці кантакт з партнёрам.

— Напэўна, цяпер ужо можна: а хто быў вашым любімым Жыгімонтам?

— Не, я так не магу сказаць. А вось вельмі цікавым Жыгімонтам быў Алесь Малчанаў. Мы з ім увогуле шмат партнёрылі. Быў выпадак, калі ў дзень спектакля мы здымалі сцэну кахання ў фільме «Акупацыя містэрыі». Там было многа сэксу, жарсці. І Саша неяк так няўдала кінуў мяне на ложак, што я ўдарылася копчыкам. А ўвечары ў нас — яшчэ адна сцэна кахання, але ўжо іншая, вельмі пластычная. А мне ўсё баліць. І Алесь гэта ведае. Ледзь стрымліваліся, каб не рассмяяцца.

— Святлана, вы зрабілі яшчэ адну бліскучую кар’еру — кар’еру маці, нарадзілі чатырох дзетак. Было штосьці, да чаго — сыходзячы з тэатра — вы не былі падрыхтаваныя? Часамі для жанчын вашай прафесіі мацярынства можа быць вялікім ударам па эгаізме...

— Калі ў нас з Сяргеем нарадзіўся Макар, я кайфавала ад мацярынства! Але безумоўна, хацелася і кіно, і тэатра. І былы муж даваў мне гэтую магчымасць, аплочваў няню.

— У кім з дзетак вы бачыце свае рысы?

— Аксінья вельмі амбіцыйная і ёй падабаецца падабацца. Макар займаецца ў тэатральнай школе. Федзя вельмі самастойны і сур’ёзны, гэта таксама ў мяне ёсць. А Мірончык яшчэ зусім маленькі, яму споўнілася толькі два гады. У яго вельмі светлы позірк на гэты сусвет, і гэта, напэўна, нас і злучае. Я зараз акурат спрабую разбудзіць унутры сябе гэтую дзіцячую непасрэднасць.

— Архімед казаў, што для таго, каб перавярнуць свет, яму неабходна кропка апоры. А ў вас яна зараз ёсць?

— Так склаліся абставіны — і для мяне яны вельмі трагічныя, — што я шмат часу праводжу ў адзіноце. Але я спадзяюся толькі на сябе і знаходжу ў гэтым натхненне, моц. Кожны новы крок надае мне больш упэўненасці.

— Якія сны вы бачыце?

— Вельмі часта гэта Мінск і той дом, дзе я нарадзілася і жыла з мамай. Мне сніцца мама. Яна нядаўна памерла і ў мяне нават не было магчымасці паехаць у Беларусь з ёй развітацца. І дзеці. Але там, у снах, у мяне іх чамусьці вельмі многа.

Поўную версію размовы са Святланай Зелянкоўскай слухайце ў плэеры ніжэй:


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип