Дзея словаў
Нядаўна ў Івацэвічах у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пабывалі беларуская паэтка, перакладчыца Наталля Русецкая і паэт, празаік, адказны сакратар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў” Анатоль Івашчанка. Найперш госці наведалі цэнтральную бібліятэку. У праграме сустрэчы былі знаёмствы з новымі кнігамі Анатоля Івашчанкі “Анаталогія” і Наталлі Русецкай “Каштаны ў кішэнях” і прэзентацыя часопіса “Дзеяслоў”, у двух апошніх нумарах якога друкуецца новы раман “Ноч Цмока” аўтара гэтых радкоў...