Аршаншчына

Кніга Ўладзіміра Арлова “Ля Дзікага Поля” была прэзентавана на Аршаншчыне

23 чэрвеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзімір Арлоў выступіў на Аршаншчыне. Празаік і паэт правёў тры сустрэчы: непасрэдна ў раённым цэнтры і ў мястэчку Копысь. Уладзімір Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу гістарычнай прозы “Ля Дзікага Поля”, а таксама новыя выданні сваёй кнігі “Імёны Свабоды” і аўдыёкнігу Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Апрача кніг удзельнікі сустрэчы атрымалі памятныя сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” 44740

27.06.2011

Дабравест на Аршаншчыне з Беланогай і Мельнікавым

7 красавіка 2011 адбудзецца сумесны канцэрт бардаў Андрэя Мельнікава і Таццяны Беланогай у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Музыкі выступяць у сярэдняй школе в. Якаўлевічы Аршанскага раёна перад школьнікамі сярэдніх і старэйшых класаў і іх настаўнікамі. Выступ на Аршаншчыне стане першым выязным сумесным канцэртам творцаў. Што адметна, адбудзецца ён на Дабравест, і з гэтай нагоды выступоўцы абяцаюць праспяваць як мага больш песняў на ўзнёслую тэматыку. Пачатак імпрэзы — а...

30.03.2011

Таварыства аховы помнікаў на Аршаншчыне

20 жніўня 2010 г. адбудуцца круглыя сталы зладжаныя Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” у Смалянах і ў Капысі на Аршаншчыне. У Смалянах у 12.00 сумесна з прадстаўнікамі рыма-каталіцкага касцёлу ў сельскім савеце будзе абмеркавана праблема перспектыўнай рэстаўрацыі былога дамініканскага касцёла, а ў сучасны момант праблемы падтрымання нармальнага санітарнага і тэхнічнага стану ўнікальнага помніка...

11.08.2010

17 ліпеня Змітра Вайцюшкевіча зноў вітае Аршаншчына

17.30 – канцэрт у клубе аграгарадка Міцькаўшчына 19.00 – клуб сяла Крапіўна Імпрэзы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 36407

12.07.2010