Sciana , адзін з найстарэйшых беларускіх рок-гуртоў, дасць вялікі канцэрт у Варшаве. Новы альбом гурта “ My zostaniemsia ” будзе прэзентаваны у варшаўскім клубе Centralny Dom Qultury 27 красавіка. Канцэрт у CDQ стане першым вялікім “сталічным” канцэртам гурта з новым гукам (замест саксафону цяпер ді-джэй) і новым альбомам у Польшчы. Разам з Sciana заграе яшчэ адзін гурт з Беларусі – TerraKod – жывы драйв дзяцей Палесся, якія спалучаюць альтэрнатыву і фолк, дысідэнцкую лірыку...
Tradycyjny “prymaaprylisowy”koncert legendy białoruskiego rocka -zespołu ŚCIANA z Brześcia https://www.facebook.com/ scianaband?fref=ts https:// sciana.bandpage.com/ 83618 30.03.2014 23:00:00 10 -15 PLN duda@sciana.by +48 787 335 252 Warsaw, Centralny Dom Qultury Burakowska 12, 01-066
30 верасьня а 19-й на сцэне варшаўскага тэатру “Рампа” – прэм’ера: беларускі рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін прадстаўляе па-польску “Пінскую шляхту”, а адну з галоўных роляў у спэктаклі выконвае купалавец Віктар Манаеў. У галерэі ж тэатру ў гэты самы вечар – вэрнісаж васьмі беларускіх мастакоў. Тэкст цалкам. 38495
Прэм’ера «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Мікалая Пінігіна адбудзецца на сцэне варшаўскага тэатра «Рампа» 30 верасня. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Святлана Шыцікава. Спектакль у пастаноўцы Мікалая Пінігіна стане рэпертуарным, у ім будуць іграць польскія акцёры, а галоўную ролю выканае заслужаны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Мастак-пастаноўшчык — Вольга Мацкевіч, кампазітар — Мікалай Зубрыч. Праект рэалізаваны пры падтрымцы...
11 чэрвеня а 18 гадзіне ў варшаўскім Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі (PKiN) 12 паверх, заля 1222, pl. Defilad 1, уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай) адбудзецца сустрэча з доктарам гісторыі Юрыем Туронкам, прысьвечаная Саюзу Беларускай Моладзі. Юры Туронак – вядомы дасьледчык гісторыі Беларусі часоў нямецкай акупацыі, аўтар кнігі “Людзі СБМ”. 34889
Беларуская Нацыянальная Памяць, Зьвяз беларускай моладзі, Беларускае аб’яднаньне студэнтаў запрашаюць 12 чэрвеня 2010 году на велапрабег памяці Язэпа Булак-Балаховіча ў Польшчы. Стартуем у Гайнаўцы а 12 гадзіне ад сядзібы Беларускага музэя (вул. 3 Мая, 42). Фініш – у Белавежы. Ушануем памяць тых, хто змагаўся, каб жыла Бацькаўшчына! 34792
31 траўня а 17.30 у сядзібе Клуба інтэлігенцыі каталіцкай (ul. Freta 20/24A) пройдзе сустрэча, прысьвечаная беларускай літаратуры і культуры. Гасьцямі сустрэчы стануць: праф. Эльжбета Смулкава мовазнаўца, беларусазнаўца, першы амбасадар РП у Беларусі Адам Паморскі пісьменьнік і перакладчык, старшыня польскага ПЭН-клюбу др Лявон Баршчэўскі літаратуразнаўца, сябра беларускага ПЭН-клюбу, сузаснавальнік Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я.Коласа ў Менску Уладзімер Арлоў гісторык, эсэіст, паэт, першы...
Шаноўнае спадарства! Маю гонар запрасіць Вас на выставу/прызентацыю фотаздымкаў, прысвечаную выбітным беларусам, якія жывуць у Польшы. На выставе можна будзе пабачыць першую частку пакуль няскончанага праекта з партрэтамі беларусаў Варшавы і Беласточынны. Імпрэза пройдзе у кавярні “Mesita” (па адрасе ul. Sienna 93, Warszawa, www.mesita.pl) 17-га траўня а 19-й гадзіне На адкрыцці выставы/прызентацыі будуць прадстаўленыя 14 надрукаваных партрэтаў і мультымедыя, у якім удзельнікі праекта...
Беларускае Шуманаўскае Таварыства запрашае: 22 красавіка ў арт-кавярні “Mesita” выключна сонечнае надвор’е і цэлы спектр настрояў – акустычныя прамяні беларускага рок-бэнду «Босае сонца»! “Босае Сонца” (у акустычным складзе Алесь Зайцаў – гітара, вакал; Аляксандр Ясінскі – баян) – адзін з тых беларускіх гуртоў, што набіраюць моц і якасць хутчэй, чым самі паспяваюць гэта зразумець. Граюць рок з фолькавым адценнем, цікава спалучаюць беларускія традыцыі і новыя еўрапейскія музычныя тэндэнцыі...
22 красавіка ў Варшаўскай арт-кавярні “Mesita” выключна сонечнае надвор’е і цэлы спектр настрояў – акустычныя прамяні беларускага рок-бэнду «Босае сонца»! “Босае Сонца” (у акустычным складзе Алесь Зайцаў – гітара, вакал; Аляксандр Ясінскі – баян) – адзін з тых беларускіх гуртоў, што набіраюць моц і якасць хутчэй, чым самі паспяваюць гэта зразумець. Граюць рок з фолькавым адценнем, цікава спалучаюць беларускія традыцыі і новыя еўрапейскія музычныя тэндэнцыі, але галоўнае, што заваёўвае...