Вялейка

Тры перадвакацыйныя сустрэчы ў Вялейцы

26 траўня паэтычна-спеўны дуэт Таццяны Матафонавай і Міхася Скоблы выступіў у Вялейцы. Дзве сустрэчы (з вучнямі малодшых і старэйшых класаў) прайшлі ў гарадской гімназіі №2. Прайшлі пераважна пад знакам Максіма Багдановіча, чый дзень памяці адзначаўся напярэдадні, 25 траўня. Т. Матафонава з уласцівым ёй душэўным уздымам выканала песні на вершы класіка – “Зорку Венеру”, “Па-над белым пухам вішняў”, “Пагоню”. М. Скобла займальна расказаў пра свае пошукі магілы М. Багдановіча ў Ялце (на той час нават...

28.05.2015

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай

Суботнім вечарам у Вялейцы адбылося незвычайнае прадстаўленне. З выступам да нас завітаў Тэатр Пана Скіргайлы, заснаваны на старадаўніх ліцвінскіх традыцыях.    Перад самім лялечным спектаклем прайшла даўгая і змястоўная лекцыя пра асаблівасці сапраўднай батлейкі і яе гістарычныя карані. Шмат было сказана пра тутэйшы кшталт, культурныя і рэлігійныя асаблівасці. Пан Скіргайла асаблівую ўвагу звярнуў на тое, як мусіць і як не павінна выглядаць сапраўдная лялька батлейкі; распавёў пра прапорцыі...

13.05.2014

Свята ў Вілейцы

7 снежня паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Матафонава-Грыневіч выступілі ў школе-інтэрнаце для вучняў з запаволенымі фунцыямі мовы горада Вілейкі. Госці пастараліся прыўнесці ў запоўненую дарэшты залу святочны пераднавагодні настрой. І гэта ў іх атрымалася – дзеткі разам з Таццянай падпявалі “Мой родны кут” і “Спадчыну”, разам з Міхасём адгадвалі вершаваныя загадкі і паказвалі свае веды па беларускай літаратуры. Прыканцы сустрэчы самыя актыўныя яе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма...

13.12.2013

Усевалад Сцебурака на Радзіме расказаў усю праўду пра сваю новую кнігу

15 лістапада на паэтычнай сустрэчы  літаратар з Вілейкі распавёў землякам пра свой новы зборнік. Слухачоў сабралося няшмат, але імпрэза адбылася паўнавартасная – паэт адказваў на пытанні з залі, дэкламаваў свае творы, а таксама зладзіў аўтограф-сэсію. Кожнаму, хто прыйшоў, аўтар асабіста падараваў сваю новую кнігу “Бег па самаадчуванні”. Аматараў паэзіі цікавілі моўныя навыкі аўтара, адносіны паэта з прозай. На пытанне, чаму яго творы збольшага невялікія, Усевалад адказаў: “Па...

20.11.2013

У Вялейцы адзначылі 130-годдзе Вацлава Ластоўскага

9 лістапада адбылася паэтычна-музычная вечарына. На ёй выступілі выканаўцы з Мінску Раман Яраш, Віктар Сямашка, Алег Жудкі.  Гледачы не толькі слухалі прыемную музыку, але і прымалі актыўны ўдзед ў віктарыне па гісторыі Беларусі і творчасці В. Ластоўскага. Падзея адбылася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!». 79374

20.11.2013

Круглы стол у ваколіцах Маладзечна

29 ліпеня 2011 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца паездка членаў Рэспубліканскага і Мінскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, прадстаўнікоў першаснай арганізацыі аб’яднання з г. Вілейка гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Гарадку, Хоўхлаве, Палачанах і Яхімоўшчыне, што ў ваколіцах Маладзечна. Далей на http://pomniki.budzma.org/events/maladzyechanskiya-vakolicy-kruhly-stol 45255

28.07.2011

У памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж

7 траўня ў вёсцы Заброддзе, дзе мастак Барыс Цітовіч стварае музей Першай сусветнай вайны, быў усталяваны крыж у памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача. Ініцыятарамі ўсталёўкі былі сябры Вялейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў, рэдакцыя выдання “Волат”, краязнаўцы. Падрабязней на http://vialejka.org/2873-kryzh-kastenku-rohaczu.html 43634

10.05.2011

Юбілей Вялейкі ў Ноч Музеяў

... раз на год ладзіць ноч, падчас якой можна бясплатна глядзець усе выставы. Праз год пяць беларускія музеі таксама падхапілі гэтую традыцыю. Вялейка далучылася да іх. Арганізатары былі прыемна ўражаныя, наколькі жыхары гораду патрымалі ідэю свята, і мяркуюць: гэта паказчык таго,...

23.05.2010

Вялейка.орг споўнілася 3 гады

Тры гады існаваньня для рэгіянальнага сайту – значная дата. У каго дзень вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі, а хто сьвяткуе вышэйзгаданы неюбілей, скарыстаўшыся зручным выходным, 7  лістапада. Дзень Зьяўленьня першае навіны, вызначаны як Дзень Народзінаў – 26 кастрычніка. Тэкст цалкам. 19930

09.11.2009

Дзяды ў Вялейцы

На месцы расстрэлу вязьняў вялейскай турмы ля в. Касута адбылася імша. Праваслаўны сьвятар Ігар з касуцкай царквы правёў службу ў памяць ахвяр вялейскай турмы. Увесь тэкст + фотарэпартаж. 19318

02.11.2009
1 2
2