Ганцаўшчына – край паэтаў
У наш прагматычны час людзі ўсё ж цягнуцца да паэзіі. Гэтую выснову ў чарговы раз засведчыла сустрэча ганцавіцкіх паэтаў са школьнікамі і настаўнікамі Будчанскай СШ “Ганцаўшчына – край паэтаў”. Яе арганізавалі і правялі ў мінулую пятніцу, 22 лістапада, работнікі Будчанскай бібліятэкі, мясцовых СДК і сярэдняй школы. У вёску шматлікіх буслянак асабіста я ехала з хваляваннем. Аляксей Пятровіч Галаскок па-ваеннаму ўпэўнена кіраваў аўтамабілем, але, як мне падалося, хваляваўся не менш. Такія пачуцці...