Прэзентацыі кнігі “Сямі камянёў” прайшлі ў Залессі і ў Магілёве
Сустрэча на тэму “Гісторыя беларускага фэнтэзі” з прэзентацыяй кнігі “Сем камянёў”, віктарынай і прызамі прайшла гэтымі днямі ў Залессі на Гарадзеншчыне. Прэзентацыя адбылася ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” У сустрэчы ўдзельнічала каля пяцідзесяці школьнікаў і ці не ўвесь педагагічны калектыў Залескай школы. Дзеці адказвалі на пытанні (і атрымлівалі памятныя прызы ад “Будзьмы”), задавалі пытанні самі і ўзгадвалі тое, што яны помняць і ведаюць з сусветнай і беларускай літаратураў. Падобная...