Майстры з Глыбокага вучылі мінчан роспісу маляванак
У першыя дні лістапада вырабы нашых майстроў пабывалі ў Мінску – Глыбоцкі дом рамёстваў прадставіў свае творчыя набыткі (пляценне з саломкі, валянне з воўны, маляванкі, паясы, беларускую ляльку…) на ХІІ адкрытым гарадскім свяце нацыянальных культур “Сонечны птах”. На сталічнае мерапрыемства майстры з Глыбокага трапілі па запрашэнні арганізатараў. “Сонечны птах” аб’ядноўвае юных майстроў сталіцы, расказваючы ім пра традыцыі розных краін свету праз тканіну, а ў глыбачан ёсць чаму павучыцца. – На...