Сустрэчы на Крупшчыне з касмічным прысмакам
Паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Матафонава 26 траўня выступілі на Крупшчыне. Першая сустрэча адбылася ў Крупскай раённай гімназіі, другая – у сярэдняй школе вёскі Худаўцы. Старшакласнікам М. Скобла прачытаў свае новыя вершы і пераклады, а вучняў пачатковых класаў пазнаёміў са сваёй дзіцячай кнігай “Камень-перунок”. Т. Матафонава скарыла аўдыторыю выкананнем класічных беларускіх рамансаў, песняў на вершы айчынных класікаў: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, Л. Геніюш. Гімназісты...