У Латвіі Сяргей Панізьнік і Міхась Казлоўскі прэзентавалі кнігу твораў Вольгі і Сяргея Сахаравых
Кнігу пра дзеячаў беларускай культуры, якія жылі і працавалі ў міжваеннай Латвіі, у верасні выдалі паэт і журналіст Сяргей Панізьнік і краязнаўца з Маладзечна Міхась Казлоўскі . Прэзентацыю правялі 20 лістапада ў Рызе. Яе арганізавалі дзякуючы Амбасадзе Беларусі ў Латвіі, Латвійскаму таварыству беларускай культуры “Сьвітанак”, Беларускаму інфацэнтру пад кіраўніцтвам Уладзіслава Рэдзькіна . Дзякуючы арганізатарам паездка і пражыванне для гасцей з Беларусі было бясплатным. Мерапрыемства адбылося...