Лепельшчына

На Лепельшчыне гукалі вясну

Абрад прайшоў 22 сакавіка каля Перуновай гары. Мерапрыемства арганізавалі і правялі мясцовыя краязнаўцы, якія займаюцца адраджэннем беларускіх традыцый. На гуканне прыехалі таксама госці з Глыбокага, Мінску і Барысава. Гуканне вясны – гэта развітанне з зімой і сустрэча вясны. Яно праводзілася яшчэ ў паганскія часы. Гэты абрад суправаджаецца карагодамі, спевамі, танцамі. westki.info 108148

23.03.2015

Як святкавалі Сырны Тыдзень (Масленіцу) продкі і дзе можна паесці бліноў ды спаліць пудзіла сёлета?

Адчуваеце водар бліноў у паветры? Гэта Масленіца ідзе. З песнямі, танцамі ля вогнішча, гучнымі званочкамі на конях, спальваннем пудзіла, сырам, маслам і, вядома ж, блінамі. Існуе такое павер’е: колькі бліноў з’ясі ў апошні тыдзень перад Вялікім постам, столькі шчаслівых дзён будзе ў гэтым годзе.  “А мы Масленку чакалі” Масленічны тыдзень, або Пусты, Крывы, Развітальны, папярэднічае Вялікаму посту. Гэта апошняя магчымасць перед саракадзённай стрыманасцю павесяліцца ды пажартаваць...

25.02.2014

Бешанковіцкі каваль робіць самабытных цмокаў!

З Андрэем Трубецкім мы пазнаёміліся ў Лепелі, на  адкрыцці першага ў Беларусі помніка Цмоку . Спадар Андрэй вырабіў для яго дыхтоўную жалезную кнігу з інфармацыяй пра Лепельскага Цмока. – Я цмокамі зацікавіўся даўно, яшчэ да гісторыі з гэтым помнікам… – хітравата паглядзеў на нас пан Трубецкі. – І нават вырабіў тузін-другі разнастайных цмокаў… ДАЛЕЙ >> 80847

19.12.2013

Сольны канцэрт Эдуарда Акуліна адбыўся на Лепельшчыне

Эдуард Акулін з канцэртнай праграмай “Не магу жыць без крыл…” выступіў у спартыўна-аздараўляльным лагеры “Усмешка” на Лепельшчыне 18 чэрвеня. Вось што аб канцэрце паведаміў сам паэт-бард: “ У летніку “Усмешка” сабраліся на адпачынак больш за сто дзяцей з усяго Лепельскага раёна. За тыдзень адпачынку яны паспелі добра пазнаёміцца і нават пасябраваць, таму канцэрт прайшоў весела і дынамічна. Асабліва інтэрактыўнай была заключная частка імпрэзы, у якой самыя смелыя “усмешкаўцы” прынялі ўдзел у паэтычным...

18.06.2009

“Азёрны край паэзіі”

Так з любоўю назваў сваю малую радзіму – Лепельшчыну – заслужаны дзеяч культуры, знакаміты паэт Анатоль Вярцінскі падчас выступу ў Матырынскай сярэдняй школе, куды 26 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ён завітаў разам з паэтам і бардам Эдуардам Акуліным. Нагодай для творчай сустрэчы стаў выхад 39 нумара часопіса “Дзеяслоў”, у якім змешчаная паэтычная падборка Анатоля Вярцінскага, навеяная настальгіяй па родных мясцінах, а таксама нізка вершаў выпускніка Матырынскай школы Алеся Котава...

29.05.2009

Эдуард Акулін выступіць з сольным канцэртам на Лепельшчыне

Сольны канцэрт паэта і барда Эдуарда Акуліна “Не магу жыць без крылаў” адбудзецца ў летнім спартыўна-аздараўляльным лагеры “Усмешка” на Лепельшчыне 18 траўня. Канцэрт будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Пачатак аб 11-й гадзіне. 11789

16.06.2009