Творчыя імпрэзы ў Лунінцы
У рамках культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў Лунінцы 22 жніўня адбыліся дзве літаратурныя сустрэчы з сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў Аксанай Спрынчан і Вадзімам Жылко. Першая з іх прайшла ў “Школе маладога журналіста” пры рэдакцыі газеты “Информ-прогулка”. Гучалі не толькі вершы і празаічныя творы, але і адбылася размова пра агульнае і адрознае ў журналістыцы і літаратуры, асаблівасці рэдактарскай працы ў СМІ і ў выдавецтвах, суадносіны дакладнай інфармацыі і мастацкай фантазіі…...