Фэст на сядзібе Рэйтанаў
На Ляхавіччыне ёсць адметнае, знакавае для беларускай гісторыі месца. Гэта маёнтак Грушаўка, радзіннае гняздо Рэйтанаў, шляхецкага беларускага роду, які даў нам імя Тадэвуша Рэйтана, нязломнага патрыёта, бескампраміснага барацьбіта за незалежнасць бацькаўшчыны. Гэтай сядзібай, якая, як і шматлікія шляхецкія сядзібы на Беларусі, знаходзіцца ў занядбаным стане, заапекаваліся вядомы мастак Алесь Родзін і механёр культуры Зміцер Юркевіч, вядомы проста як Мітрыч. Яны стварылі арт-суполку імя Тадэвуша...