Ліда

“500-годнасць” ў Лідзе: авангардны дэсант з Мінску

... культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Перад гледачамі выступілі гурты “Сямашка ды Кумпанія” і “Князь Мышкин” з праграмай “Лідаграй!”. Паміж выступамі ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай юбілею беларускага кнігадрукавання на Лідчыне. Па заканчэнні ...

25.04.2017

Лідскія гастролі ў год юбілею беларускага друку

6 лютага ў дзіцячых садках №24 і №35 г. Ліды ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “500-годнасць” адбыліся выступы Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага. У імпрэзе прысутнічала і паэзія, і проза, і музыка. Ад Аксаны Спрынчан маленькія і дарослыя гледачы пачулі дзіцячыя вершы. Яраш Малішэўскі прадэманстраваў частку калекцыі сваіх музычных інструментаў. Вядома ж, яны і прагучалі на ўвесь голас, не пакінуўшы нікога абыякавым. Дуда і пішчык, дудкі і акарына, варган, шархуны, мандаліна – усё гэта...

13.02.2017

У Лідзе адзначылі 500 год беларускага кнігадруку разам з “ПрайдзіСветам”

1 лістапада ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” і двух апошніх выданняў з серыі “PostScriptum” — зборніка апавяданняў “Нататкі пра Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла і кнігі, што ўлучае аповесць Хораса Ўолпала “Замак Отранта” і раман “Франкенштайн...

16.11.2016

“Саркафагі страху” Міхася Скоблы прэзентаваныя ў Лідзе

Сустрэча з пісьменнікам адбылася 15 верасня і была прымеркаваная да Дня бібліятэк, які адзначаўся ў Лідзе з размахам. Цёплае і сонечнае надвор’е дазволіла правесці першую частку імпрэзы проста на вуліцы – перад Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы. Выступаючы перад лідзянамі, М. Скобла расказаў пра грамадскую кампанію “Пяцісотгоднасць”, прысвечаную паўтысячагадовым угодкам беларускага кнігадруку, што будуць адзначацца ў наступным годзе. З захапленнем былі ўспрынятыя слухачамі і вершы паэта...

30.09.2016

Творчая сустрэча ў Лідзе

26 студзеня Лідскі гісторыка-мастацкі музей сустракаў гасцей. Прывітанне ад рыцарскага клуба У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” на творчую сустрэчу з работнікамі музея і прадстаўнікамі грамадскасці горада прыехалі археолаг і гісторык, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, кінарэжысёр Ірына Волах, паэт і кінадакументаліст Уладзімір Мароз. Адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “Лідскі замак” вытворчасці студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, а таксама паэтычнай...

29.01.2016

Фестываль LidBeer: Як Ліду паспрабавалі пераўтварыць у беларускую сталіцу піваварэння

... споўнілася 692 года, тут пройдзе вялікі і масштабны фестываль. Па выніку, атрымаўся ён не столькі маштабным, колькі проста цікавым і незвычайным. Ліда ў гэты дзень больш нагадвала нейкі еўрапейскі горад, чым беларускі райцэнтр – людзі вольна сядзелі на зямлі і траве, з усіх куткоў можна ...

22.09.2015

Сустрэчы на Лідчыне, пасля якіх вырасталі крылы

10 чэрвеня паэтычна-спеўны дуэт – Міхась Скобла і Таццяна Матафонава – па запрашэнні кіраўніка мясцовай філіі ТБМ Станіслава Судніка наведаў з выступамі Лідскі раён. Першая сустрэча адбылася ў летніку “Эрудыт”, што размясціўся ў старажытным мястэчку Дзітва. Вершы і песні перамяжоўваліся бліц-конкурсамі на гістарычную тэму ды інтэрактыўнымі гульнямі. Вучні пасля сустрэчы доўга не разыходзіліся, пад іх апладысменты загадчыца летніка Галіна Станіславаўна Зубрыцкая падзякавала сталічным гасцям: “Сустрэча...

19.06.2015

Warsteiner в Беларуси!

ОАО «Лидское пиво» и Warsteiner International KG подписали соглашение о сотрудничестве. Немецкая пивоварня впервые доверила предприятию из Беларуси производить и реализовывать  Warsteiner Premium Verum.    Warsteiner  предъявляет особые требования к своим партнерам. В течение года велась подготовка к подписанию лицензионного договора. На первом этапе , в марте 2013 года, немецкая делегация изучила возможности производства немецкого пива на мощностях белорусского предприятия. На втором этапе , который...

03.04.2014

У Лідскім раёне на працягу некалькіх месяцаў праходзілі этнаграфічныя экспедыцыі

У Лідскім раёне на працягу некалькіх месяцаў (з ліпеня 2013-га па люты 2014-га) праходзілі этнаграфічныя экспедыцыі рабочай групы праекта “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах” у рамках трансмежавага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю пры міжнароднай тэхнічнай дапамозе Еўрапейскага саюза, паведамляе  “Лiдская газета”. За больш чым паўгадовы тэрмін было зроблена вельмі шмат: у лічбавым фармаце запісаны вусныя апавяданні аб вытворчасці тканін, вырошчванні льну, традыцыйных стравах...

24.03.2014

Ліда. Выстава велікодных паштовак ладзіцца ў Фарным Касцёле

11 сакавіка, у аўторак, у Лідскім фарным касцёле пачнецца выстава серыі паштовак “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”.  Серыя была падрыхтавана маладымі беларускімі мастакамі і дызайнерамі пад патранажам каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. Паштоўкі створаны па матывам велікодных вершаў вядомых беларускіх паэтаў такіх як Я. Колас, Я. Купала, Р. Барадулін, Н. Арсеннева і інш. Гэтай акцыяй арганізатары хацелі б па-новаму паглядзець на Уваскрасенне Хрыстова і пашырыць цікавасць да паэзіі...

11.03.2014
1 2 3
4