“Пяцісотгоднасць” на Магілёўшчыне
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзімір Арлоў правёў прэзентацыю кнігі “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, якая прысвячаецца 500-годдзю беларускага кнігадруку. У канцы сакавіка – пачатку красавіка пісьменнік меў некалькі сустрэч з чытачамі на Магілёўшчыне і Віцебшчыне. Шматлюднай і цёплай атрымалася сустрэча ў магілёўскім грамадскім цэнтры “Кола”. З асаблівымі пачуццямі пісьменнік выступіў у Александрыеўскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, дзе калісьці вучылася маці...