Юрый Жыгамонт наведаў Віцебскую вобласць
Творчыя сустрэчы з артыстам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам адбыліся ў сярэдніх школах Чашнікаў і Новалукомля Віцебскай вобласці 26 і 27 кастрычніка. Нягледзячы на канікулы, на імпрэзу прыйшлі школьнікі 4–6 класаў. Адно з пытанняў, якое спадабалася Юрыю Жыгамонту, было наступным: “Што намалявана на плакаце ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”?”, менавіта з дапамогай яго артыст апавядаў культурную гісторыю Беларусі. “У Новалукомлі дзеці былі цалкам рускамоўныя, у Чашніках праблем з роднай мовай у дзяцей...