У Светлагорску дзеці запісваюць аўдыякнігі для сляпых аднагодак
Тэатральны педагог Ніка Саўчанка збірае валанцёраў, каб дапамагчы дзецям з праблемамі зроку адолець школьную праграму па літаратуры. На сёння каманда праекта “Яркі свет” скончыла запісваць “Маленькага прынца” для навучэнцаў сёмага класа, для шостага цяпер ідзе праца над “Ноччу перад Раством”. У чарзе ёсць і “Забітыя пад Масквой”. Спіс беларускай літаратуры пакуль трымаюць у сакрэце. “Кніг шрыфтам Брайля мала і чытаць іх складана. Дзеці з праблемамі зроку на ўроках слухаюць урыўкі, якія...