Ужо сёння! Алесь Кіркевіч прэзентуе кнігу “Самурай” у Мінску

27.02.2018 Афіша

Журналіст і літаратар Алесь Кіркевіч прэзентуе дэбютную кнігу “Самурай”, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. Пад адной вокладкай сабраныя літаратурныя тэксты розных гадоў, якія друкаваліся ў газеце “Наша Ніва” і часопісе “Справа”, а таксама вершы. Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў бары “Beer&Wine”. Пачатак а 19-й.

З анатацыі да кнігі:

Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.

Большасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай.

Аўтар разлічвае на душэўную сустрэчу з сябрамі і не толькі!

27 лютага, 19:00

Бар Beer&Wine

вул. Кульман, 9

Уваход вольны!

Фота Янкі Лялевіча

Глядзіце таксама:

“Самурай” Алеся Кіркевіча: хронікі здаровага нігілізму