Прэзентацыя “Дзеяслова” і новай кнігі Арлова – 30 траўня

29.05.2018 Афіша

30 траўня ў межах Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбудзецца прэзентацыя 93-га нумара часопіса “Дзеяслоў”.

dz_arlou

Са сваімі творамі выступяць Янка Вольская, Вадзім Корань – дэбютанты часопіса, а таксама класік беларускай літаратуры Ўладзімер Арлоў.
Акрамя таго, упершыню ў Менску адбудзецца прэзентацыя кнігі балад У. Арлова “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”, якая нядаўна пабачыла сьвет у серыі Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”.

Ласкава запрашаем!

Месца ДЗЕяньня: Культурніцкі інкубатар ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16. Зона В. Пачатак у 13:30

Паводле арганізатараў

Глядзіце таксама:

Віно, каханне і прывід трэцяй сусветнай у новай кнізе Арлова

Беларуская дыспара на фестывалі кнігі “Прадмова”: прэзентацыя новых кніг ад “Бацькаўшчыны” – 31 траўня

Праграма фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”