Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй

Ліда добра вядомая і мясцовым беларусам, і турыстам як велічным замкам Гедыміна, так і адным з найлепшых вытворцаў напою з хмелю і соладу. Жыхары горада маюць магчымасць штодня любавацца старажытнымі вулачкамі, а госці – пазнаёміцца з мясцінамі, дзе калісьці адбываліся вялікія гістарычныя падзеі. А што яшчэ можа стаць цікавым і самім гараджанам, і гасцям?

lida

Кірмаш праектаў – гэта спосаб прадэманстраваць публічна сваю даўнюю ці свежапрыдуманую ідэю, каб зрабіць горад больш разнастайным, утульным, насычаным цікавымі сустрэчамі і падзеямі; горад, з якога не хацелася б з’язджаць ніколі.

Маеце ідэі?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць конкурс культурніцкіх і сацыяльных ідэй “Кірмаш праектаў” і прапануюць абмеркаваць іх разам!

Кірмашы праектаў мы ладзім па ўсёй краіне, і ў кожным горадзе яны спрыяюць з’яўленню новых адметных ідэяў. А дзякуючы публічнасці робяцца рэчаіснасцю.

Кірмаш праектаў – гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць.

Як адбываецца Кірмаш?

Этап 1. Збор ідэяў

Удзельнічаць у конкурсе можа любы ахвочы незалежна ад статусу і ўзросту. Дастаткова падаць заяўку і апісаць ідэю, якая ідзе на карысць Лідзе і яе жыхарам.

Ідэю трэба прадставіць у фармаце прэзентацыі PowerPoint і аналагічных з указаннем наступных звестак:

– інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя, назва праекта, кантактны нумар тэлефона);

– назву ідэі/праекта;

– мэту і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Даслаць ідэю трэба да 20 лютага ўключна на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Ліда”.

Этап 2. Публічная прэзентацыя праектаў, дзе ВЫ ЗМОЖАЦЕ:

– распавесці пра сваю ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі (афіцыйныя асобы, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя);

– атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку свайго праекта;

– знайсці партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;

– пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;

– натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку.

Этап 3. Адбор і абвяшчэнне пераможцаў

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада конкурсу адбярэ найбольш цікавыя праекты з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. А таксама акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Парады па афармленні ідэі:

Ёсць пытанні?

Мы адкажам: kirmash.praektau@gmail.com, (29) 7843221, (29) 1068594.

Чакаем вашых ідэй!

Разам да справы!

“Кірмаш праектаў” – месца, дзе аўтары культурніцкіх прапановаў сустракаюцца з экспертамі і гараджанамі.

Як адбываліся Кірмашы ў іншых гарадах: Віцебск, Маладзечна, Бабруйск.