«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 19:00 - 21:00 беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16) ад 65 злотых

 

30 чэрвеня, у аўторак, у Варшаве адбудзецца імпрэза падкаста «Паўгадзіны кардыя». 



Макс, Ліна і Ліза зноў чакаюць вас, каб разам паразмаўляць пра секс-цацкі і іншыя клёвыя (і не вельмі) штукі для сексу. 

Будзе шмат гісторый, асабістага досведу і рэкамендацый. І вядома, без крынжу ніяк! 

Ніякага сораму і асуджэння: вас чакае бяспечная прастора, дзе можна будзе паслухаць пра секс і распавесці самой ці самому — і толькі па вашым жаданні. 


Чаго яшчэ чакаць: 

  • вэлкам-дрынкі 
  •  тэматычныя маскі і падаруначкі 
  •  розыгрышы і інтэрактывы 
  •  серыя пытанняў і адказаў з вядоўцамі 


Квіткі коштам 65 злотых можна набыць па спасылцы. З аўторка, 16 чэрвеня будзе 85 злотых. 




Вам можа быць цікава

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ