«Polyn» у Варшаве

27.04.2025 19:00 - 21:00 Klub SPATiF (Aleje Ujazdowskie 45) 130 злотых

 

27 красавіка, у нядзелю, у Варшаве грае канцэрт гурт «Polyn».





«Polyn»
 — праект, у якім музыкі з трыа «port mone» Аляксей Ванчук і Сяргей Краўчанка аб’ядналіся з Іллём Самахвалавым-Чарапко з «Пятлі прыхільнасці».

Ідэя калабарацыі — адарвацца ад авангарду, эмбіенту і пост-панку і ствараць нармальны чалавечы поп.

Але ж умовы працы над дэбютным альбомам — ад пачатку пандэміi і да пачатку вайны — зрабілі гэты поп горкім, быццам ён умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент разам з пост-панкам.

Дэбютны альбом «202022» — гэта даунтэмпа аб безнадзейнасці. Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстару, вырабленая з рэсайкабл матэрыялаў.


Вырашайце, карацей, самі.

Квіткі коштам 130 злотых — па спасылачцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ