«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 12:00 - 16:00 Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А) Бясплатнае
22 жніўня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Кушлянскі фэст — 2026», якое адбудзецца ў філіяле «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»» (Смаргонскі раён).

Кожны жнівень фэст збірае людзей, для якіх беларуская літаратура, гісторыя і культура — не толькі спадчына, але і частка ўласнага жыцця.

Гасцей свята чакаюць экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма, майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкія рады, духмяная гарбата з беларускіх зёлак і ўсё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку у адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі.

«Кушлянскі фэст» — гэта магчымасць запаволіцца, паслухаць жывое беларускае слова, дакрануцца да гісторыі, сустрэць аднадумцаў і яшчэ раз пераканацца, што культурная спадчына жыве тады, калі яе памятаюць, вывучаюць і перадаюць далей.

Уваход на фестываль вольны.

Для наведвальнікаў будзе арганізаваны трансфер Мінск — Кушляны — Мінск.

Кошт трансферу: 50 рублёў

Браніраванне месцаў па тэлефоне: +375 (17) 363-56-21



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ