Фестываль беларускай музыкі «Graj» у Варшаве

05.09.2026 17:00 - 22:00 клуб Niebo (Nowy Świat 21c) 119 PLN
5 верасня ў варшаўскім клубе Niebo адбудзецца юбілейны – ужо пяты – фестываль беларускай музыкі «Graj». Фестываль штогод аб’ядноўвае найлепшых музыкаў і сотні аматараў жывой музыкі, ствараючы прастору для сустрэч, творчасці і натхнення.
Сёлета сцэна Graj выбухне энергіяй і эмоцыямі дзякуючы яркаму складу:
  • Volski
  • J: Морс
  • Dzieciuki
  • Дай Дарогу!
  • Разбітае Сэрца Пацана

Вядучымі вечара стануць Валер Руселік і Марына Савіцкая – яны зададуць настрой і створаць атмасферу сапраўднага свята.

На фестывалі будзе працаваць арт-маркет, дзе можна будзе набыць унікальныя вырабы беларускіх майстроў.

Таксама пройдзе дабрачынны аўкцыён – выдатная магчымасць падтрымаць нашых творцаў і зрабіць нешта добрае.

Першыя 50 квіткоў па прома-кошце 119 злотых!



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ