10 сакавіка – сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан ў дзіцячай бібліятэцы № 1 горада Мінска

10.03.2017 12:00 - 15:00 дзіцячая бібліятэка №1 (Гарадскі Вал, 3) Бясплатнае

10 сакавіка а 12 00 ў дзіцячай бібліятэцы № 1 горада Мінска ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі” і акцыі “500-годнасць” адбудзецца сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан. Чытачы бібліятэкі пазнаёмяцца з героямі кнігі “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў”, адзін з якіх “прымусіць” чытачоў стацца слухачамі і атрымаць асалоду ад гучання дуды, жалейкі, акарыны, варгана, пішчыка і іншых інструментаў – герояў кнігі “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў”. Прагучаць вершы са “Смачнай кнігі” Аксаны Спрынчан, якая неўзабаве пабачыць свет. Вядома ж, будуць і прызы. Імпрэза пройдзе па адрасе: Гарадскі Вал, 3.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Першая летняя Vulitsa Ezha ў Мінску

20.06.2026 12:00 - 21.06.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ