• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Выстава “1+1=69”

Пачатак: 22.08 (17:00)
Канец: 02.09 (17:00)
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
(Мінск, Прашпект Незалежнасці, 47 )
Google

22 жніўня 2012 г. у 17.00 у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Галіны Лазарчык “1+1=69″.

У экспазіцыі гледачы ўбачаць серыю малюнкаў у жанры эратычнай мініяцюры, у якой аўтар удала працуе на працягу апошніх гадоў. Гумар і абагульнёнасць выяваў не пакідаюць месца для пошласці. Мастачка улоўлівае ўсе магчымыя ньюансы асабістага жыцця, у якім ад смешнага да трагічнага – адзін крок.

“Безумоўна, у любыя часы дастаткова часта людзі думаюць пра каханне. Гэта адбываецца незалежна ад роду іх дзейнасці, сацыяльнага ці матэрыяльнага становішча, узросту ці нацыянальнасці. Шматвяковая гісторыя і ўся сусветная культура “напоўнены” ўзаемаадносінамі паміж мужчынай і жанчынай, таму само каханне ўжо выступае як культурная каштоўнасць. Сотні твораў выяўленчага мастацтва, паэзія, а ў наш час таксама тэлебачанне, радыё і інтэрнэт дэманструюць, як чалавецтва прагне кахання. З часам гэта смага не становіцца менш, нягледзячы на магчымую жорсткасць і расчараванні для кожнага чалавека. Успаміны, звязаныя з каханнем, калі і не заўсёды самыя лепшыя, але вельмі моцныя і яркія. Такім чынам тэма кахання прываблівае сваёй невынішчальнай актуальнасцю і шматграннасцю праяў.

У сваіх малюнках мне не хацелася быць аднабаковай, арыентуючыся толькі на ўзнёслыя эмоцыі. Адносіны паміж людзьмі шматгранныя і супярэчлівыя, а значыць, у іх ёсць месца эратызму, грубасці, утрапёнасці, здрадзе і г.д. Лічыцца, што ўсё гэта натуральна, бо ў каханні і наогул у адносінах паміж мужчынам і жанчынай няма нічога непрыстойнага. Цяжка і, напэўна, немагчыма растлумачыць такія шматскладовыя эмоцыі, якія злучыліся ў адным пачуцці. Парадокс кахання ў тым, што дзве істоты складаюць адно цэлае і ўсё ж застаюцца дзвюма істотамі.

Праект пад назвай “1+1=69″ дэманструе як мага большую колькасць бакоў узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай” (Г.Лазарчык).

Галіна Мікалаеўна Лазарчык
25.08.1985 г. нарадзілася ў г. Мінску, Беларусь.
1998-2004 – Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў.
2004-2009 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

Выстаўка працягнецца па 2 верасня 2012 г.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип