Велаэкскурсія “Мінск экуменічны”

11.09.2014 18:00 - 22:00 велапракат (Наберажная Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця) Бясплатнае

Богашукальніцкая прыгода ў дзвюх частках, шасці сустрэчах.

Ён – атрымаў першую прапіску ў нашым горадзе тысячу гадоў таму. Нашыя далёкія продкі выдзелілі Яму першыя квадратныя метры ў цэнтры Замчышча, а крыху пазней – змясцілі выяву Яго крэўнай на шчыце гарадскога герба. Цягам стагоддзяў Ён – Нязменны і Усюдыісны – змяняў свае мінскія адрасы і імёны: Ісус, Езус, Алах, Яхве, Існы. Цягам стагоддзяў – мінчукі ішлі на размову з Ім у царкву, касцёл, кірху, мячэць, сінагогу. Цягам стагоддзяў Ён… Хто гэты Ён? Як да Яго можна дагрукацца? І чаму ў Яго столькі розных адрасоў? “Менскі велашпацыр” запрашае ў краязнаўчае велападарожжа з наведваннем мінскіх гістарычных храмаў старажытных рэлігій.

11верасня: праваслаўная царква, мусульманская мячэць, баптысцкая царква

15 верасня: жыдоўская сінагога, каталіцкі касцёл, уніяцкая царква

Выправа – 18-30 ад наберажнай Свіслачы каля Менскага Замчышча (велапракат з катамаранамі).

Удзел бясплатны, па запісе (запісацца можна толькі на адну дату).

Папярэдні запіс па тэл. +375297040018 і праз асабістае паведамленне ў групу вк ці фб “Менскага велашпацыра”


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ