«В нашэй стране два государственных языка». «Лідскае піва» замовіла білборд да Lidbeer-2026, але нешта пайшло не так

Кампанія «Лідскае піва» падзялілася ў сваіх сацыяльных сетках кур’ёзным фота з рэкламным білбордам фестывалю Lidbeer-2026. Пры мантажы словаў слоган на плакаце размясцілі з памылкамі.

Lidbeer-2026

«Робім афішы да Lidbeer-2026. Макет прайшоў сотню ўзгадненняў. 100 разоў праверылі, каб не было арфаграфічных памылак.

Мантажнікі білбордаў, у якіх была роўна адна задача: «Ахаахаха»», — напісалі smm-спецыялісты «Лідскага піва».

У выніку на білбордзе з’явіўся надпіс «ЯДНЕАМ РОЗЬНІХ» замест «ЯДНАЕМ РОЗНЫХ».

«Здаецца, гэта тыя ж самыя людзі, якія рабілі помнік беларускай жанчыне».  

«Выглядае як новы мем».

«Прэмію мантажнікам! Ці маркетолагам, калі так і было задумана. Можа, яно так і планавалася?», — пішуць у каментарах карыстальнікі.

А нехта з карыстальнікаў у каментарах шчыра прызнаецца: «Я не разумею, што там наогул мусіла быць напісана».

Нагадаем, што Фестываль LIDBEER у 2026 годзе ўсё ж такі адбудзецца. Ён запланаваны на 29 жніўня.