Аўтограф-сесія Максіма Жбанкова ў Варшаве

11.07.2026 17:00 - 19:00 кнігарня «Knihaŭka» (Ks. Kłopotowskiego 4) Бясплатнае
У суботу, 11 ліпеня, у кнігарні «Кнігаўка» адбудзецца аўтограф-сесія Максіма Жбанкова з нагоды выхаду зборніка «ШокингКульт. Книга перемен».

Вас чакае найсвяжайшая, наўпрост з тыпаграфіі, кніга і аўтар, які не будзе агучваць «шокінг», але з асалодай паразмаўляе з нагоды і ўвогуле.

А таксама безадказныя аўтаграфы, рандомныя сэлфі, нефармальныя размоўкі, (няпрошаныя) парады з серыі «што пачытаць» — пад аўтарскі плэйліст #Скучноестарьё.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

«Свята хлеба» ў «Суле»

23.08.2026 (18:00 - 20:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ