12 верасня, у суботу, у Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля «Pułapka na ptaki» паводле п’есы беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка.
Што рабіць, калі адно сціплае выказванне пераварочвае ваша жыццё з ног на галаву, і свет, у якім вы жылі, аказваецца не больш чым старанна арганізаванай ілюзіяй?
Усё пачынаецца са, здавалася б, нявіннай размовы за кухонным сталом. Праз некалькі гадзін упарадкаваная рэальнасць галоўнага героя развальваецца.
Даўнія пэўнасці знікаюць, і на свет выходзяць таямніцы, якія разбураюць яго пачуццё ідэнтычнасці.
Выгнаны з уласнага жыцця, ён чуе словы, якія раскрываюць усю гісторыю: «Ты сам — пастка». У свеце, дзе нішто не такое, якім здаецца, ён павінен сутыкнуцца з сапраўднай прыродай свабоды.
Абяцаюць напружанае, абсурдысцкае даследаванне ідэнтычнасці, якое служыць мастом паміж дзвюма тэатральнымі традыцыямі — беларускаю і польскай.
Тэкст — Канстанцін Сцешык
Пераклад — Марына Балеўская
Рэжысура і сцэнаграфія — Сільвестр Бірага
Музыка — Аляксандра Малацкоўская
У ролях — Павел Гарадніцкі, Вова Макоўскі, Себасцьян Палка, Валянціна Сізаненка
Працягласць — 75 хвілін.
Квіткі коштам 100 злотых бярыце па спасылцы.