Анлайн-варкшоп ад ArtPower Belarus

28.10.2025 17:30 - 18:30 Zoom Бясплатнае

У аўторак, 28 кастрычніка, ArtPower Belarus ладзіць наступны анлайн-варкшоп па развіцці культурніцкіх праектаў.



Гэтым разам абмяркуюць, як будаваць супольнасці вакол сваёй ініцыятывы.

❓ Чаму супольнасць — гэта больш, чым аўдыторыя? 
❓ Як знайсці “сваіх” людзей, уцягнуць іх у праект і зрабіць гэтую сувязь устойлівай у доўгатэрміновай перспектыве?

На сустрэчы разбяруць:

✔️ чаму супольнасці важныя для культурніцкіх і сацыяльных праектаў;

✔️ як знайсці і прыцягнуць сваіх людзей;

✔️ інструменты і фарматы для развіцця і ўмацавання супольнасці;

✔️ ролю камунікацыі, падзеяў і ўдзелу людзей;

✔️ як супольнасць робіць праект устойлівым у доўгатэрміновай перспектыве.

Варкшоп будзе карысны тым, хто толькі пачынае сваю ініцыятыву, і тым, хто ўжо працуе над культурніцкімі праектамі і хоча лепш разумець сваю супольнасць.

Фармат - Zoom-вебінар (удзельнікаў не відаць, пытанні можна задаваць пісьмова).

Далучыцца змогуць толькі зарэгістраваныя і верыфікаваныя ўдзельнікі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да 12.00 аўторка, 28 кастрычніка.


Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Лонгплей у Вільні

25.04.2026 (20:00 - 22:00) ARTIS Centrum Hotels (Totorių g. 23)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ