Адкрыццё выставы “Айчыне служым!”

19.02.2018 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

19 лютага 2018 года а 17-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя сумеснага выставачнага праекта Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь “Айчыне служым!”, прысвечанага 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыю праекта “Айчыне служым!” у рамках пастаяннай экспазіцыі “Беларускае мастацтва 1940–1960-х гадоў” увайшлі творы жывапісу і графікі класікаў айчыннага мастацтва з фондаў музея, прысвечаныя ваенным і мірным будням беларускага войска.

Акрамя гэтага, Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь прадставіць выставу “Гісторыя беларускай арміі”, мэтай якой з’яўляецца фарміраванне найважнейшых духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа: дзяржаўнасці, патрыятызму, вернасці воінскаму абавязку, гатоўнасці абараняць інтарэсы Радзімы. Выстаўка падрыхтавана сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй беларусаў Расіі. У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі, якія ілюструюць гісторыю развіцця і станаўлення Беларускай ваеннай акругі і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ўнікальныя арыгінальныя экспанаты – сцяг “50-я гвардзейская Сталінская двойчы Чырванасцяжная ордэна Суворава стралковая дывізія”, Чырвоны сцяг “Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга”, Чырвоны сцяг “241 стралковаму палку ад УЦВК”, сцяг партызанскай брыгады “Жалязняк”. Пасля экспанавання ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь выстава “Гісторыя беларускай арміі” будзе прадстаўлена ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г. Масква).

Праект “Айчыне служым!”, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, – гэта выдатная магчымасць выказаць павагу ўсім абаронцам нашай краіны: як героям мінулых гадоў, так і салдатам і афіцэрам сучаснай арміі.


Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ