Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 15:00 - 17:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 BYN
У суботу, 12 верасня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца інтэрактыўная праграма «Горад Максіма».

Выдатная магчымасць даведацца, якім быў горад больш за 100 гадоў таму назад, і адкрыць для сябе новыя старонкі сталічнай гісторыі.

Праграма складаецца з дзвюх частак.

Спачатку будзе мультымедыйная прэзентацыя «Мінск часоў Багдановіча»: з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея вы патрапіце на вуліцы старога Мінска, убачыце яго архітэктуру, побыт, адчуеце атмасферу пачатку XX стагоддзя. 

Пасля вас чакае квэст «Стары Мінск» — захапляльнае падарожжа ў мінулае па залах музейнай экспазіцыі.

Удзел — 10 рублёў. Запісвайцеся па тэлефоне +375173552295.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ