Адкрыццё выставы “Прыпавесці”

18.03.2016 17:00 - 21:00 галерэя “Універсітэт культуры” (Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)) Уваход вольны

18 сакавіка а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы “Прыпавесці” Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).

З 2009 года Таварыства сяброў Навіцы разам з Кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва арганізоўвае ў Навіцы (Малапольскае ваяводства), у цэнтры Братэрства грэка-каталіцкай моладзі Сарэпта, пленэры для мастакоў, якія абапіраюцца на традыцыі царкоўнага мастацтва. Запрашаючы мастакоў з Польшчы, Украіны, Славакіі, Беларусі і Грузіі, арганізатары звяртаюць увагу на агульныя крыніцы натхнення творцаў, што на парозе ХХІ стагоддзя займаюцца сакральнай тэматыкай. У першыя гады навіцкія пленэры былі своеасаблівым эксперыментам, што заключаўся ў стварэнні прасторы для сустрэчы творцаў з розных канфесій, якіх аб’ядноўвае захапленне іконай як жывым вобразам. З цягам гадоў яны прынялі форму, якая гаворыць пра іх выключны характар, а кола асоб, што займаюцца іх рэалізацыяй, пашырылася на мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, кансерватараў і архітэктараў. Бо гэта не толькі сустрэча мастакоў за работай, але перш за ўсё нагода ўзяць удзел у супольнасці хрысціян, якія належаць да розных веравызнанняў і абрадаў, якія разам перажываюць і  сузіраюць Слова Божае. Удзел у пленэры дае шанец у цішыні засяродзіцца над тым, што важна. Гэтаму спрыяюць штодзённыя малітвы, развагі і размовы.

Прадстаўленыя на выставе працы з’явіліся падчас двухтыднёвага пленэра, у якім удзельнічала 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы і Грузіі. Рыхтуючы чарговы каталог, аўтары звярнуліся да тэмы Прыпавесцяў, прапануючы мастакам ракрыць яе ў самым шырокім сэнсе, уключаючы ў мастацкую рэфлексію тэксты старазапаветныя і новазапаветныя. Задача не была лёгкай, таму што ў іканаграфічнай традыцыі адлюстраванні прыпавесцяў былі даволі рэдкія. Мастакі з розных традыцый і школ спакусіліся расказаць біблейскія тэксты наноў, з дапамогай мастацкіх сродкаў, блізкіх сучаснаму чалавеку. Спадзяемся, што сустрэча з “навіцкімі іконамі” стане для гледачоў нагодай да асабістай рэфлексіі над прыпавесцямі Старога і Новага Запаветаў..

Катажына Якубоўска-Краўчык

Матэуш Сора

 

Выстава працуе да 9 красавіка 2016 года

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэл. / факс: 327-26-12

Час працы: 11.00-19.00.

Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Казкі ў Траецкім у Мінску (6+)

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ