Адкрытая дыскусія: Паўстанне1863-64 гг. у Беларусі

25.11.2018 19:00 - 21:00 Этнакрама Цудоўня (вул. Кірава, 3) Уваход вольны

Паўстанне 1863–1864 гадоў з’яўляецца адной з ключавых падзей у гісторыі Беларусі Новага часу. Пры гэтым, погляды на паўстанне і ацэнкі яго ролі ў айчыннай гісторыі і нацыятворчым працэсе да гэтага часу розняцца вельмі моцна. Як сярод прафесійных гісторыкаў, так і ў грамадскай свядомасці працягвае існаваць надзвычай шырокі спектр меркаванняў аб прычынах, мэтах і выніках паўстання.

Ахапіць гэтыя меркаванні і даць ім прафесійную ацэнку і паспрабуюць удзельнікі чарговай «Адкрытай дыскусіі» – гісторык-архівіст, кандыдат гістарычных навук Зміцер Матвейчык і даследчык жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага Васіль Герасімчык.
Мадэратар «Адкрытай дыскусіі» – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Плавінскі.

ДЗЕ: Этнакрама “Цудоўня”, Кірава, 3
КАЛІ: 25.11.2018, 19-00
УВАХОД: вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Антонам Бяляевым у Кракаве

08.05.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Паэтычны стэндап Мікіты Найдзёнава ў Сіэтле

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Ukrainian Cultural Center Toloka (1940 124th Ave Ne, A108/109)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ