Адкрыццё навагодняга выставачнага праекта «Музей ёлачных цацак»

06.11.2020 16:00 - 17:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Карла Маркса, 12) 10 BYN

У прадчуванні навагодніх свят і зімовага цуду 6 лістапада ў 16.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца навагодні выставачны праект «Музей ёлачных цацак»!

Выстава – частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год «Музей ёлачных цацак» абнаўляе свае фонды, што дазваляе наведваць выставу бы ў першы раз. Увазе наведвальніка будуць прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Прыйшоўшы ў «Музей ёлачных цацак», кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы – вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя распавядзе аб гісторыі вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і пазнаёміць з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя. Такім чынам, праз экспанаты наведвальнік зможа наглядна даведацца пра звычаі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету.

Праект праходзіць сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»). Наведвальнікі музея змогуць дазнацца пра ўсе сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагодніх аздабленняў, і не толькі.

Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

У рамках праекта будзе працаваць фірменная крама фабрыкі «ГРАЙ», дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць святочную прадукцыю па фабрычных цэнах.

Наведванне выставы стане запамінальным святам для дзяцей і дарослых напярэдадні Новага года.

Кошт наведвання выставы:

Дарослы білет – 10 BYN

Пенсіянеры, школьнікі, дзеці ад 4 год – 6 BYN

Самыя маленькія наведвальнікі да 3 год – бясплатна

Кошт майстар-класа – 10 BYN

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл. (017) 374-83-22, 365-48-27


Вам можа быць цікава

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

NAVIBAND у Гданьску

14.12.2025 (20:00 - 23:00) Drizzly Grizzly (Elektryków 1)

„Bulbamovie“ ў Беластоку

17.12.2025 (17:30 - 19:30) Кінатэатр «Forum» (ul. Legionowa, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ