Агра-культурны фэст

30.08.2014 12:00 - 21:00 галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, грамадскае аб’яднанне “Экадом”, экалагічная ўстанова “Агра-эка-культура”, арганизацыi таварыства “Зялёная сетка” запрашаюць на штогадовы Агра-культурны фэст. Мерапрыемства адбудзецца 30 жніўня, на пляцоўцы Галерэі “Ў”.

У праграме – прэзентацыі i майстар-класы экспертаў па экалагiчнай гаспадарцы і якасці вады, дэгустацыi арганічнай прадукцыi ад беларускіх фермераў, дыскусія аб экалагічным мастацтве, закрыццё выставы “Мутуалістычныя стасункі”, канцэрт.

“Першапачаткова тэрмін «культура» азначаў апрацоўку зямлі. Агра-культурны фэст – гэта падзея для тых, хто любіць сучаснае мастацтва і музыку, гэта магчымасць пазнаёміцца ​​з іншым бокам культуры. Прыходзьце, каб ацаніць экспанаты выставы, паспрабаваць арганічныя прадукты, а таксама даведацца, дзе набыць якасныя прадукты’’, – распавядае Лана Семенас, каардынатар фесту.

Адкрыццё фестываля адбудзецца 30 жніўня ў 12:00.        

Праграмма мерапрыемстваў:

30 жніўня 2014

12:00  Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі.

Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

13:00  Андрэй Пахоменка ”Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”. Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.

14:00  Вольга Шчыглінская “Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай міні-гаспадаркі.” Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішчаў і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.

15:00 Экскурсія па мастацкай выставе “Мутуалістычныя стасункі” з куратарам Наталляй Гарачай.

15:30 Дыскусія “Ці экалагічны эка-арт?” Які экалагічны след пакідае арт-аб’ект? Ці экалогічныя дзеянні могуць быць шкоднымі для прыроды? Экалачічнае мастацтва vs мастацтва на службе экалогіі.

17.30 Закрыцце выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.

18:00  Канцэртная праграма – група Port Mone

Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, ўваход на выставу – вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 11:00 - 24.08.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «OKNA 12 (+?)» у Мінску

12.07.2025 19:00 - 13.07.2025 05:00 Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая 16/3)

Сустрэча з праектам «о(б)суждаем» у Варшаве

12.07.2025 (20:00 - 22:00) Sky Hall Warszawa, Spektrum Tower (28 паверх), (Twarda 18,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ