Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча

Шмат гадоў ён аддаў працы на кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, піша «Наша Ніва».

Anatoĺ VierabiejАнатоль Верабей. Фота: «Радыё Свабода»

У 75 гадоў пайшоў з жыцця крытык і літаратуразнаўца Анатоль Верабей. Ён быў даследчыкам творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Анатоль Верабей нарадзіўся 10 жніўня 1950 года ў вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук, пасля — у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы. З 1990 па 2020 гады працаваў дацэнтам кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук.

Літаратуразнаўца выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-расійскі паэтычны ўзаемапераклад 20- 30‑х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні збораў твораў Уладзіміра Караткевіча, Піліпа Пестрака.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць