Акцыя памяці (не)расстраляных паэтаў у Вільні

27.10.2024 12:00 - 14:00 плошча Кудзіркі Бясплатнае
 

У нядзелю, 27 кастрычніка, беларусы Вільні прысвячаюць штотыднёвую акцыю ахвярам Ночы расстраляных паэтаў.







Дата: 27 кастрычніка

Час: з 12.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: плошча Кудзіркі, Вільня 




У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў, сярод якіх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. 

Літаратары і праваабаронцы, і літоўскія сябры — актывісты і палітыкі — ушануюць памяць тых, хто сышоў з жыцця у чорную ноч забойства. 

На плошчы будуць гучаць музыка беларускіх выканаўцаў на вершы расстраляных паэтаў і дэкламавацца іх творы на беларускай і літоўскай мовах. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Юце

17.01.2026 (18:00 - 20:00) Parc View Apartments & Townhomes, CLUB HOUSE (Building A, 2nd Floor) (7865 S Bingham Junction Blvd)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

24.01.2026 (20:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ