Прэзідыум Савета Міністраў вызначыў беларускую гастранамічную традыцыю, якая можа папоўніць спісы культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Крыніца: wikipedia.org
Для ўключэння ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва прапанавана гісторыка-культурная каштоўнасць «Страды з цёртай бульбы — традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Беларусі», адзначае тэлеграм-канал ураду Беларусі.
Традыцыі прыгатавання страў з цёртай бульбы (у першую чаргу дранікаў, бульбяных бліноў і бабкі) даўно сталі гастранамічным брэндам Беларусі, прадстаўленым ва ўсіх шасці абласцях, і з 2022 года ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі (зафіксавана больш за 370 носьбітаў з 73 раёнаў).
Прапанова Рэспублікі Беларусь будзе накіравана Мінкультуры ў ЮНЕСКА да канца сакавіка 2026 года.
Гэта будзе садзейнічаць пашырэнню інфармацыі пра Беларусь як дзяржаву, у якой захоўваюцца нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павелічэнню турыстычнай прывабнасці краіны і развіццю гастранамічнага турызму.
На сённяшні дзень у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічваецца 7 беларускіх элементаў.