Акустычны канцэрт Re1ikt у музеі Якуба Коласа // Мінск

17.02.2016 19:00 - 21:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

Фолк-рок гурт Re1ikt дасць акустычны канцэрт у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску 17 лютага. Гэта будзе першы сольны выступ гурта ў гэтым годзе.

Канцэрт адбудзецца ў межах праекта “Кватэрнік у Дзядзькі Якуба”. Музыкі плануюць адыграць старыя песні і ўпершыню выканаюць у акустыцы кампазіцыі з новага альбома “Лекавыя травы”.

Альбом «Лекавыя травы» быў прэзентаваны напрыканцы мінулага года ў клубе Re:Public. Дыск ведьмі добра сустрэла публіка, а таксама музычныя крытыкі. На партале Experty.by рэліз прэтэндуе на званне «Альбом года».

Re1ikt – беларускі гурт, які працуе ў напрамках progressive rock, post-rock і alternative rock. Каманда спалучае іх з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, які творча пераасэнсоўвае і робіць актуальным для сучаснага слухача. Калектыў з’яўляецца уладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

Бліжэйшыя выступы Re1ikt:

– 24 лютага канцэрт «Песні матчыны з Вушаччыны» да дня народзінаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна у Малой залі БелДзяржФілармоніі

– 3 сакавіка сольны канцэрт у TNT Rock Club

Акустычны канцэрт гурта Re1ikt
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
17 лютага, пачатак 19:00
Уваход: 40,000 рублёў


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ