Так адрэагавалі карыстальнікі Threads на паведамленне аб памылцы ў беларускамоўнай версіі сайта фабрыкі «Камунарка». У складзе прадуктаў побач з тлушчамі і вугляводамі была пазначана і колькасць вавёрак у грамах.
Скрыншот Threads
Недарэчную памылку заўважыў карыстальнік _fudo_trueno_, ён заклікаў фабрыку ў сацсетках «перастаць дадаваць вавёрак у шакалад!». На гэты допіс звярнуў увагу гомельскі тэлеграм-канал «Сільные новості».
Беларусы да памылкі паставіліся з гумарам. У каментарах пад пастом людзі пішуць:
«Ды гэта ж жорсткае абыходжанне з вавёркамі!»
«Спачатку ў вавёрак адабралі арэхі, а потым іх разам дадалі ў шакалад»
«Гэта дадатковы бялок, вы нічога не разумееце!»
«Ды ў іх там паўсюль вавёркі, у кожным прадукце) Куды глядзіць Міністэрства прыроды?»
«Я праарала с вавёрак!»
«Можа, ніякай памылкі няма? З паркаў ноччу прападаюць вавёркі»
«Маглі б і болей «вавёркаў» пакласці, ну насамрэч»
Прадстаўнікі фабрыкі «Камунарка» патлумачылі, што памылка чыста тэхнічная, а на саміх наборах цукерак пераклад зроблены правільна:
«Памылка друку, на якую звярнулі ўвагу, адлюстроўваецца на сайце (і толькі на сайце) — гэта тэхнічная памылка, якая выявілася ў выніку працы аўтаматычнага сэрвісу перакладаў. На ўсіх упакоўках набору цукерак «Жадаю Вам» пераклад цалкам карэктны. Праўкі на сайце для дадзенага прадукта будуць занесеныя ўжо да канца дня».
Памылкі на сайце сапраўды выправілі, так што, як заўважылі карыстальнікі Threads, дзесьці выдыхнулі 7 цэлых 8 дзясятых вавёркі.