Уладзімір Арлоў — у фінале літаратурна прэміі «Ангелус»

Пісьменнік Уладзімір Арлоў з творам «Танцы над горадам. Тры гісторыі» (у перакладзе Багдана Задуры) трапіў у лік сямі фіналістаў польскай літаратурнай прэміі «Ангелус».

«Anhielus»

Сёлета ў лік фіналістаў увайшлі:

  • Уладзімір Арлоў (Беларусь)
  • Сяргей Жадан (Украіна)
  • Георгій Гаспадзінаў (Балгарыя),
  • Юлія Ілюха (Украіна),
  • Мілена Маркавіч (Сербія)
  • Катаржына Тучкава (Чэхія)
  • Яана Чэчат (Польшча)

«Я перакананы, што сярод сёлетніх намінантаў ёсць і будучыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі», — кажа старшыня журы прэміі Андрэй Хадановіч.

Урачыстае абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі адбудзецца 17 кастрычніка ва Уроцлаве. Гэта будзе часткай фестывалю Бруна Шульца, падчас якога запланаваныя сярод іншага чытанні ўрыўкаў намінаваных твораў і дыскусія з удзелам перакладчыкаў і перакладчыц.

Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 150 000 злотых (што робіць «Ангелус» найвышэйшай літаратурнай узнагародай, якая прысуджаецца ў Польшчы ў фінансавым плане). Акрамя таго, прызы ў памеры 5 000 злотых уручаюцца ўсім аўтарам і аўтаркам, чые кнігі выйшлі ў фінал.