• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Akute і The Toobes першымі з беларусаў пратэстуюць Prime Hall

Пачатак: 20.11 (19:00)
Канец: 20.11 (22:00)
Prime Hall
(Мінск, пр. Пераможцаў 65)
Google

20 лістапада адны з лепшых live-каманд Беларусі выступяць з вялікім сумесным канцэртам на новай пляцоўцы Мінска. Гэта першыя беларускія гурты, якія дадуць канцэрт у Prime Hall. The Toobes прэзентуюць новы альбом “Road To The Big Time”, а гурт Akute прадставіць праграму“Лепшае”.

The Toobes скончылі працу над трэцім паўнафарматным альбомам, які атрымаў назву “Road To The Big Time” (“Дарога да поспеху”). Пасля доўгага канцэртнага перапынку, музыкі рады зноў выступіць у Мінску:

“Вялікая колькасць новых песень! — інтрыгуе лідэр The Toobes Стас Ламакін— Плюс, старыя хіты, без якіх, на мой погляд, ні адзін гурт не мае права выступаць. Да таго ж, паспрабуем здзівіць новымі гукамі: не сінтэтычнымі, а новымі інструментамі. Дзякуй богу, з гукам у нас праблем не бывае — абяцаю, што ўсё будзе крута!”

У межах канцэрта Akute выканаюць лепшыя кампазіцыі з альбомаў “Дзевачкі і космас” (2011), “Не існуе” (2012) і “Рэальнасць і сны” (2014).

“Мы на самой справе выбралі самае лепшае, на наш погляд, з усіх трох альбомаў, — кажа вакаліст і гітарыст гурта Стас Мытнік, — праграма складаецца з адных хітоў, якія створаць незабыўную атмасферу ў адной абойме. Прыходзьце, не пашкадуеце!”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип