Выстава пра жалобу беларусаў у эміграцыі ў Познані

15.09.2026 - 27.09.2026 15:00 - 19:00 Atelier WIMAR (ul. Święty Marcin 75) Бясплатнае

 

У аўторак, 15 верасня, у Познані адкрываецца выстава «POGRZEB.MP4. Utrata i żałoba na emigracji politycznej». 



Выстава распавядае пра тое, як беларусы перажываюць смерць блізкіх, застаючыся за мяжой. 

Пасля рэпрэсій 2020 года многія страцілі магчымасць вярнуцца дадому. Відэазванок ці трансляцыя — часта адзіны спосаб пабыць на пахаванні. 

Выстава створана па інтэрв’ю і прыватных архівах эмігрантаў: фота, відэа, інсталяцыі. 

Асобны экспанат — песня вядомай беларускай артысткі, якая гучыць толькі ў галерэі. 


Працуе выстава да 27 верасня. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ