Алесь Бяляцкі: Нобелеўскі лаўрэат і палітычны вязень

25.05.2024 15:00 - 15:50 заля імя Мікалайскай, Палац культуры і навукі Бясплатнае

23 — 26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш, у межах якога будзе працаваць і стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).


Дата: 25 траўня

Час: 15.00 — 15.50 

Месца: заля імя Мікалайскай, Палац культуры і навукі, Варшава.

Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022).

Алесь Бяляцкі — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік, заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязень.
Разам з калегамі кіраўнік «Вясны» быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года падчас адной з найбольш масіраваных атак рэжыму на грамадзянскі сектар і незалежныя медыя. 

7 кастрычніка 2022 года Алесь Бяляцкі быў абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. На той час і да сённяшняга дня ён знаходзіцца за кратамі.

У 2023 годзе беларускі суд па надуманных абвінавачваннях прысудзіў Алесю Бяляцкаму 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і вялікі штраф.

Падчас сустрэчы пагаворым пра:

· cтудэнцкія гады Алеся Бяляцкага;
· заснаванне цэнтра «Вясна»;
· крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага з боку рэжыму;
· літаратуру ў жыцці Алеся Бяляцкага;
· турэмнае зняволенне Нобелеўскага лаўрэата.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ